25 снежня ў 16.00 у музее «Лошыцкая сядзіба», філіяле Музея гісторыі горада Мінска, адбудзецца інтэрактыўная лекцыя-канцэрт Кацярыны Радзівілавай «Зайграй жа мне, дударочку, а я патанцую». Калядныя святкі займаюць важнае месца ў гадавым коле абрадаў і святаў беларусаў. Пачатак святкаў адлічваецца з першай Каляды і доўжыцца дванаццаць дзён. Заўжды ў гэты час наладжвалі калядаванне, займаліся варажбой, бавілі час за шматлікімі забавамі і гульнямі, спявалі калядныя песні і гралі на музычных інструментах. На мерапрыемстве ад Кацярыны Радзівілавай даведаецеся аб традыцыйн ых беларускіх інструментах. У яе выкананні пачуеце беларускія полькі «Таўкачыкі», «Смаргонька» і вальс, якія прагучаць на дудзе, вальс «Зінаіда» – на жалейцы, калядная песня «Каля майго церама» і танцавальная мелодыя «Лявоніха» – на гуслях, мазурка і марш – на скрыпцы. Але сапраўднымі «зоркамі» канцэрта стануць колавая ліра, на якой прагучаць старажытныя калядкі «Новая радасць стала», «Пастушкове» і салавейка, якая гучыць ў бяседнай песні «Дарожка». Усе творы сабраны ў этнаграфічных экспедыцыях па Беларусі і адлюстроўваюць багацце і разнастайнасць музычнай культуры рэгіёнаў нашай краіны. Квіткі на мерапрыемства даюць магчымасць наведаць экспазіцыю музея. Кацярына Радзівілава, мультыінструменталіст, прымала ўдзел у праекце па даследаванні культуры беларускай дуды і наданні ёй статусу нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, настаўнік вышэйшай катэгорыі па класе флейты і дуды Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №3 імя Ф. Шапэна г. Мінска.
Замовіць квіткі на мерапрыемства магчыма па тэлефоне: (017) 396 18 86, праз электронную пошту [email protected], або сацыяльныя сеткі музея ВКонтакте, Facebook и Instagram (/loshytsamuseum).
Музей «Лошыцкая сядзіба»
праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10
тэрыторыя Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса
(017) 396 18 86
minskmuseum.by
25 снежня (серада), 16.00
Па ўваходных квітках у музей.