Воўк i сямёра казлянят

Рэжысёр-пастаноўшчык: Ганна Маторная

Кампазітар: Ілля Палякоў

Балетмайстар: Аксана Кімкетава

Мастак-пастаноўшчык: Дар’я Волкава

Спектакль на беларускай мове

Вынаходливыя насельнікі аднаго чароўнага лесу вырашылі зладзіць… музычнае свята.  Балазе ці не кожны лясны жыхар альбо таньчыць, альбо спявае ад душы, альбо валодае якім-небудзь музычным інструментам! Адна ўмова: драпежнікі да спеваў і скокаў не дапускаюцца. Але на пах фуршэтных страў з’яўляецца казачны драпежнік Воўк – каб падтрымаць сямейную традыцыю ды падсілкавацца альбо трыма парсючкамі, альбо сям’ю казлянятамі… Аж пакуль не высвятляе, што ў лесе – музычны фэст! А што ён, Воўк, горшы за іншых? Ён таксама спяваць хоча! Ды так хоча, што міжволі мусіць вырашаць: ці сямейную традыцыю шанаваць, ці прасіцца ў спеўны конкурс і змагацца за прыхільнікаў! Праўда, спяваць яму яшчэ вучыцца ды вучыцца…

Прэм’ера адбылася 22 кастрычніка 2017 года.


Место
изменить информацию сообщить о проблеме

С этим мероприятием что-то не так?

  • Неправильная дата или время
  • Неправильный адрес
  • Неправильно указан тип мероприятия
  • Плохое описание
  • Мероприятие отменено или отложено
  • Неприемлемый/неприличный контент
  • Нарушение авторских прав
  • Это спам
  • Не получается купить билет

похожие мероприятия

Все мероприятия в Минске