Шчодрык або Шчодрая куцця – вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, крупнік.
Шмат часу на Шчодрык надавалі варажбе. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годзе.
Абрад «шчадравання» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў, спевамі песень-шчадровак, услаўленнем гаспадара і гаспадыні.
Чакаем Вас на нашым свяце!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
– набыць сувеніры ад народных майстроў;
– наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.