Свята «Прыйшлі Калядкі – бліны ды аладкі»
Святыя вечары, Крывыя вечары, Каляды – так называлі старажытныя святкаванні ў гонар зімовага сонцастаяння. Паступова народныя традыцыі спалучыліся з хрысціянскімі – царква прымеркавала да гэтага дня рэлігійнае свята Нараджэння Хрыстова. У залежнасці ад веравызнання Каляды святкуюцца ў розныя даты: у католікаў з 24 снежня па 6 студзеня і ў праваслаўных вернікаў з 6 па 19 студзеня.
Напярэдадні Калядаў з самай раніцы ў кожнай хаце старанна прыбіраліся, уся сям’я мылася, а пасля пачыналі гатаваць вячэру. Абавязковай абрадавай ежай была куцця – каша з таўчоных ячменных круп, якая сімвалізавала дабрабыт у будучым годзе. Рыхтавалі пачастункі і для калядоўшчыкаў – гурта людзей, якія віншавалі гаспадароў са святам.
Запрашаем усіх далучыцца да народных традыцый у музеі пад адкрытым небам!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00.
Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.