Прэзентацыя «Беларускі гістарычны часопіс»

Прэзентацыя «Беларускі гістарычны часопіс»
25 января 17:00

25 студзеня 2023 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя навукова-тэарэтычнага, навукова-метадычнага часопіса «Беларускі гістарычны часопіс», які ў 2023 годзе адзначае 30-годдзе.

«Беларускі гістарычны часопіс» — старэйшы і адзіны ў краіне штомесячны навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс па гістарычных і юрыдычных навуках, культуралогіі, мастацтвазнаўстве. Часопіс быў заснаваны ў 1993 г., першапачаткова выходзіў 4 разы ў год, з 2003 года выходзіць штомесяц. Выданне уключана ў Пералік навуковых выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па адначаных навуковых накірунках.

Мэтавая аўдыторыя часопіса: навукоўцы, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, краязнаўцы, супрацоўнікі музеяў, настаўнікі гісторыі, метадысты, аспіранты, магістранты, студэнты. Мэта часопіса — рэалізацыя дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і ідэалогіі. Асноўныя задачы выдання: прапаганда гістарычных ведаў; фарміраванне пачуцця патрыятызму праз вывучэнне гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі; павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў і навуковых кадраў краіны ў галіне гуманітарнай і гістарычнай адукацыі.

Навуковы блок №9/2022 прысвечаны 83-годдзю пачатку Другой сусветнай вайны. Метадычны блок №11/2022 раскрывае адукацыйныя тэхналогіі XXI стагоддзя. Выпушчаны два спецыяльныя поўнакаляровыя нумары часопіса: «Гісторыя і гісторыкі Гродзеншчыны: даследаванні выкладчыкаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы» (№ 10/2022) и «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей: час, асобы, інавацыі» (№ 12/2022).

У сустрэчы 25 студзеня ў Доме-музеі Якуба Коласа прымуць удзел супрацоўнікі музеяў г. Мінска, ўдзельнікі студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Кліа» гістарычнага факультэта БДПУ імя М. Танка, вучні сярэдняй школы № 223 г. Мінска імя Іона Солтыса.

У ходзе сустрэчы плануецца абмеркаваць магчымыя шляхі супрацоўніцтва выдання «Беларускі гістарычны часопіс» з дзяржаўнымі музеямі г.Мінска ў мэтах папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, музейных калекцый, экспазіцыйна-выставачнай і культурна-асветніцкай дзейнасці на старонках часопіса ва ўзаемадзеянні з моладзевай аудыторыяй.

Сардэчна запрашаем!


Место
изменить информацию сообщить о проблеме

С этим мероприятием что-то не так?

  • Неправильная дата или время
  • Неправильный адрес
  • Неправильно указан тип мероприятия
  • Плохое описание
  • Мероприятие отменено или отложено
  • Неприемлемый/неприличный контент
  • Нарушение авторских прав
  • Это спам
  • Не получается купить билет

похожие мероприятия